Да ведама ўладальнікаў хатніх жывёл.

Паважаныя ўладальнікі хатніх жывёл. Бераставіцкае РУП ЖКГ нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі ўтрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2001/06/04 года № 834 уладальнікам сабак, катоў забараняецца ўтрымліваць незарэгістраваных жывёл. Расходы па рэгістрацыі сабак, катоў аплачваюцца іх уладальнікамі ў памерах, устаноўленых аблвыканкамамі […]

Рэалізацыя будаўнічых матэрыялаў

Бераставіцкае РУП ЖКГ рэалізуе шырокі спектр будаўнічых матэрыялаў са склада. Бераставіцкае РУП ЖКГ з’яўляецца афіцыйным дылерам ПТ ТАА “Тайфун” (гандлёвыя маркі «Тайфун Майстар», LUX, ATLAS), прапануе прадукцыю ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «ЛідаЛакафарба». Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 8 (01511) 21600, 8 (029) 5316774 (МТС) – Сяргей Мікалаевіч, 8 (029) 8897862 (МТС) – Сяргей Віктаравіч.

Аб правядзенні дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

Раённае аддзяленне “Беларускага дзіцячага фонду” напярэдадні Навагодніх святаў праводзіць дабрачынную акцыю “Нашы дзеці” і просіць аказаць садзейнічанне ў зборы добраахвотных ахвяраванняў для арганізацыі дзейнасці раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, выканання праграм і акцый, накіраваных на аказанне дапамогі дзецям -сіротам, хворым дзецям, дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Добраахвотныя ўзносы можна пералічыць на […]

Акцыя “За бяспеку разам”

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 15 кастрычніка па 2 лістапада 2018 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «за бяспеку разам». Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў […]

Аб працы партала 115.бел

Вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць у сферы ЖКГ стала прасцей. У Бераставіцкім РУП ЖКГ працуе партал 115.бел. Да яго ж падлучаны адзіны кантакт-цэнтр (тэлефон 115), які прымае звароты па ўсіх пытаннях, звязаных з працай камунальных службаў. Галоўная задача партала – спрасціць узаемадзеянне службаў ЖКГ з жыхарамі. Партал не з’яўляецца афіцыйным сайтам дзяржаўных органаў і арганізацый. Зваротная […]

Аб выяўленні самавольных пераўстановак і перапланіровак.

У рамках падрыхтоўкі жыллёвага фонду да работы ў асенне-зімовым перыядзе аб’яўлены месячнік па выяўленні самавольных пераўстановак і (або) перапланіровак ў жыллёвым фондзе. Калі Вам сталі вядомыя выпадкі самавольных пераўстановак і (або ) перапланіровак у жыллёвым фондзе, просьба звяртацца на “гарачую лінію” па тэлефоне (801511) -21679. Месячнік дзейнічае па 10 кастрычніка 2018 года.

Збярэм дзяцей у школу

Аб правядзенні акцыі “Збяром дзяцей у школу”. 17 жніўня 2018 г. у Бераставіцкім РУП ЖКГ была праведзена акцыя “Збярэм дзяцей у школу”. У рамках акцыі была аказана матэрыяльная дапамога на суму 275 рублёў сем’ям (у іх 11 дзяцей), у тым ліку 2 шматдзетным сем’ям, 2 няпоўным сем’ям.