Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

25 сакавіка 2018 – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі кожны дзень вырашаюць многія няпростыя задачы, ствараюць неабходныя ўмовы для забеспячэння жыццядзейнасці бераставічан. Шмат у чым ад гэтага залежыць дабрабыт і настрой жыхароў раёна.

Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто з дня ў дзень працуе, каб жыхарам нашага пасёлка жылося камфортна. Год ад года становяцца больш прыгожымі нашы вуліцы, добраўпарадкоўваюцца нашы тэрыторыі, Уносіцца камфорт у нашу жыццё: дома, кватэры, офісы, вытворчыя памяшканні. Зімой і летам, вясной і восенню нясуць сваю нялёгкую, значную і адказную службу работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У галіны налічваецца каля 35 спецыяльнасцяў: гэта сантэхнікі і слесары, цесляры і сталяры, аператары і лабаранты, прыбіральшчыкі тэрыторый і рабочыя зялёнага будаўніцтва, бухгалтары і эканамісты, вадзіцелі, трактарысты, інжынеры і майстры, электраманцёры і зваршчыкі, кантралёры і машыністы. Усе разам яны нястомна працуюць, каб у нашых дамах заўжды былі вада, святло, цяпло, каб радавалі вока паркі і скверы, вуліцы і дарогі, двары і пад’езды. Усё гэта ствараецца рукамі работнікаў ЖКГ.
Да ліку прыярытэтных задач РУП ЖКГ ставіцца забеспячэнне насельніцтва і арганізацый цеплавой энергіяй.

Агульная працягласць цеплавых сетак па Бераставіцкаму раёне складае 80,4 км у аднатрубным выкананні. На балансе ўчастка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак знаходзіцца 22 кацельні, 4 з якіх працуюць на прыродным газе, 9 – на брыкеце і дровах, 9 – камбінаваных, працуюць і на газе, і на мясцовых відах паліва.

Нарыхтоўка, транспарціроўка і перапрацоўка драўніны – гэта няпросты і займальны працэс. Дровы з дапамогай дрэвадрабільнай машыны ператвараюцца ў дранку. На пілараме з дзелавой драўніны на лентачнапільным станку вырабляецца неабрэзаная і абрэзаная дошка.
Жыхароў пасёлка прырода не абдзяліла запасамі вады, але сама яна ў кватэры да нас не цячэ, за яе ачыстку і дастаўку адказвае участак водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, які ўключае ў сябе два падраздзяленні — «Водазабеспячэнне і Водаадвядзенне».

Працягласць толькі водаправодных сетак у раёне складае амаль 60 кіламетраў. Акрамя гэтага на абслугоўванні ўчастка знаходзіцца 33 артэзіянскія свідравіны, 4 станцыі абезжалезвання вады, 15 воданапорных вежаў, 103 пажарных гідранты.

Другі напрамак дзейнасці – водаадвядзенне, якое ўключае ў сябе прыём, перапампоўку і ачыстку сцёкавых вод. На абслугоўванні калектыву ўчастка знаходзіцца 12 ачышчальных збудаванняў, з іх адны ачышчальныя збудаванні поўнай біялагічнай ачысткі ў раённым цэнтры прадукцыйнасцю 2 тысячы кубаметраў у суткі. Тут жа маецца і акрэдытаваная лабараторыя па кантролі якасці сцёкавых вод. Таксама на абслугоўванні знаходзіцца 17 каналізацыйна-помпавых станцый. А працягласць каналізацыйных сетак складае амаль 50 кіламетраў.
На ўчастку маецца і свая аварыйная служба, якая выязджае на ліквідацыю аварыйных сітуацый ва ўсе населеныя пункты раёна.
А ўтылізацыя цвёрдых бытавых адходаў? Нават уявіць цяжка, каб рабілася вакол нас, калі б хоць на тыдзень спыніўся вываз смецця. У прадпрыемстве маецца тры машыны для вывазу цвёрдых бытавых адходаў, якія штодня вывозяць каля 108 м3 смецця на палігоны.
Добрых слоў заслугоўвае і праца тых, хто наводзіць парадак, стварае ўтульнасць на вуліцах, у дварах дамоў і пад’ездах.
Чыста вымеценыя пешаходныя дарожкі, а зімой вычышчаныя ад снегу і пасыпаныя пясчана-салянай сумессю – гэта таксама абавязковы атрыбут гарадскога жыцця. Як і прыгожыя дагледжаныя кветкавыя газоны з яркім буянствам фарбаў з ранняй вясны да позняй восені, акуратна падстрыжаныя дрэвы і хмызнякі.
У любой справе важна наладзіць належны ўлік і кантроль. З гэтымі задачамі паспяхова спраўляюцца работнікі бухгалтэрыі, эканамісты, спецыялісты разліковай групы па абслугоўванні спажыўцоў, у складзе начальніка, спецыялістаў па працы з насельніцтвам і па камунальных разліках, кантралёраў вадаправоднага гаспадаркі, па ўліку рэалізацыі цеплаэнергіі, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і пашпартыст.
Прадпрыемства па праву ганарыцца сваімі спецыялістамі, год ад года пашырае спектр паслуг і паляпшае іх якасць.
Камфортнае пражыванне грамадзян, стварэнне выгод для насельніцтва – вось канчатковая мэта паўсядзённай працы спецыялістаў ЖКГ. Мы кажам вам дзякуй, жадаем дабра і шчасця, каб як мага часцей чулі вы ў свой адрас словы падзякі і ўдзячнасці, за свой карпатлівая, паўсядзённая праца.

Меняются воззрения и дни,
Однако, вечных истин не убудет.
К примеру – все профессии важны,
Но, ЖКХ…Ну, как без вас все люди?

Тепло в домах, горячая вода,
Подобно скорой помощи сантехник рулит.
Отряды дворников с рассвета, холод иль жара,
Наводят блеск родных любимых улиц.

На вахте днем и ночью мастера,
Диспетчера, лифтеры, кочегары,
Экономисты, сварщики, бухгалтера,
Водители, юристы, контролеры.

Залития, порывы, вызова,
Звонки, приказы, жалобы, заявки.
И каждый день такая кутерьма,
Сплошная каждодневная запарка.

Толковой грамотной директора рукой
Решаются проблемы и задачи.
Вывозят мусор, поставляют
Воду, свет, тепло зимой.
Спешат на помощь и не может быть иначе.

Работники жилищно-коммунального хозяйства!
Спасибо! Низкий Вам поклон земной!
Здоровья, счастья всем, удачи и богатства.
Добра и благодарности людской!

Е.Максимюк