27 мая на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Бераставіцкі» прайшлі спаборніцтвы санітарных і добраахвотных пажарных дружын раёна. Удзел у іх узялі 9 санітарных і 9 пажарных дружын раёна, у тым ліку і Бераставіцкага РУП ЖКГ.

Санітарным дружынам неабходна было прайсці пяць этапаў, якія ўключалі ў сябе тэсціраванне камандзіраў санітарных дружын, праверку табельнага абсталявання, работу санітарнай дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння, у ачагу хімічнага паражэння і ў ачагу інфекцыйнага захворвання.

Пажарныя дружыны, у сваю чаргу, праходзілі пажарную эстафету і баявое разгортванне ад мотапомпы.

Наша арганізацыя была прызнана лепшай па аснашчанасці санітарнай дружыны і па ўменню сандружынніц карыстацца табельнай маёмасцю.

Таксама найлепшым камандзірам санітарнай дружыны па выніках усіх выпрабаванняў стала наша супрацоўніца Алена Мікалаеўна Максімюк, камандзір санітарнай дружыны.

Па выніках усіх этапаў перамогу ў раённых спаборніцтвах атрымала санітарная дружына нашага прадпрыемства.

Ад імя калектыва і кіраўніцтва прадпрыемства віншуем нашу каманду з поспехам.


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by