У Купалаўскім універсітэце прайшоў семінар для работнікаў сродкаў масавай інфармацыі і ідэалагічнага актыву вобласці на тэму «Блогінг: развіццё, магчымасці, перспектывы».

У якасці спікераў выступалі выкладчыкі кафедры журналістыкі, прадстаўнікі медыя і арганізацый вобласці. У асноўным разглядалася пытанне месца і ролі дзяржаўных СМІ ў сетцы. Семінар праводзіўся ў рамках інавацыйнага медыйнага кластара. Гэта інструмент для абмену вопытам, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, укаранення навацыяй. Велізарную ролю ў яго працы адыгрывае правядзенне навуковых даследаванняў для аналізу актуальнага стану прэсы ў рэгіёне і фарміравання прагнозаў развіцця медыйных платформ.

Удзел у ім прыняла намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Модулева В.А.


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by