28.04.2023 старшыня прафкама Максімюк Алена і казначэй прафкама Лявоненя Вольга ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у працы маштабнага турыстычнага форуму «Адкрый Беларусь», які праходзіць 28-29 красавіка ў Мінску ў палацы культуры прафсаюзаў. На турыстычным кірмашы на адной пляцоўцы сабраны шматвяковая гісторыя, традыцыі і сучаснасць нашай краіны — усё тое, чым ганарацца і што шануюць беларусы. На форуме можна было зазірнуць на майстар-клас па выцінанцы, наведаць калекцыю народных лялек, калекцыю беларускіх ручнікоў, прадэгуставаць традыцыйныя і арыгінальныя стравы. Увагу многіх гасцей форуму прыцягнула прэзентацыя новых турыстычных маршрутаў з «Гроднатурыст».


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by