27 верасня адбылося пасяджэнне прэзідыума савета Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім абмяркоўваліся кадравыя пытанні арганізацый раёна, заключэнне і выкананне калектыўных дагавароў, вынікі ўдзелу прафсаюзных арганізацый раёна ў арганізацыі і правядзенні аздараўлення школьнікаў у летні перыяд 2023 года. У рабоце Савета прынялі ўдзел старшыня абкама прафсаюзаў работнікаў МПіКБП Андрэй Кардаш, загадчыца аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дзмітрыева. намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бераставіцкага райвыканкама Уладзімір Філон, старшыня прафкама Бераставіцкага РУП ЖКГ Алена Максімюк.


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by