15 снежня на плошчы Ратушнай адбылося ўрачыстае запальванне навагодніх агнёў на галоўнай ёлцы Бераставіцкага раёна. У чарговы раз работнікі нашай арганізацыі з любоўю і найвышэйшым прафесіяналізмам устанавілі і ўпрыгожылі навагоднюю прыгажуню, зрабілі нашу Вялікую Бераставіцу яркай, святочнай, прыбранай!

Таксама быў дадзены старт конкурсу «На лепшую навагоднюю кампазіцыю 2024», у якім Бераставіцкая ЖКГ прыняла актыўны ўдзел.

Умелыя ручкі, крыху фантазіі, творчасці, а галоўнае дружны і згуртаваны калектыў, — і на свет з’явілася казачная, яркая навагодняя кампазіцыя.

Няхай надыходзячы Новы 2024 год прынясе кожнаму з нас добры настрой, моцнае здароўе і выканае самыя патаемныя жаданні!

Дзякуем усім удзельнікам!


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by