18 студзеня 2024 года ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла сустрэча ідэалагічнага актыву Бераставіцкага раёна з Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гродзенскай вобласці Юрыем Караевым. Юрый Хаджымуратавіч абмеркаваў з прысутнымі выбарчую кампанію 2024 года і асаблівасці правядзення адзінага дня галасавання.

Таксама перад прысутнымі выступілі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама. У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Ала Заміроўская расказала аб залогах поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў Год якасці, начальнік Бераставіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Курганская спынілася на пытаннях антытэрарыстычнай бяспекі і прафілактыкі экстрэмізму, а начальнік Бераставіцкага РАНС Аляксандр Шляхотка аб правілах супрацьпажарнай бяспекі пры выкарыстанні пячнога ацяплення, а таксама нагадаў аб выкананні мер бяспеку пры зімовых забаўках.

Па матэрыялах Бераставіцкай газеты.


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by