18 лістапада прайшла канферэнцыя Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якой былі падведзены вынікі працы за мінулыя пяць гадоў, выбраны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і кандыдаты ў склад Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

У працы канферэнцыі прыняла ўдзел старшыня прафкама Бераставіцкага РУП ЖКГ Алена Максімюк. У сваім дакладзе яна азнаёміла прысутных з працай першаснай прафсаюзнай арганізацыі за мінулыя пяць год.

— Дэвіз нашага прадпрыемства, як і ўсяго прафсаюзнага руху «Мы — разам!». Члены прафсаюза нашай арганізацыі — гэта заўсёды падтрымка і апора, сапраўдныя сябры і верныя таварышы. Жадаю ўсім далейшых поспехаў, вялікіх перамог і моцнага здароўя.


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by