Усе мы крыху засумавалі па зімовых відах спорту. Тэмпературныя качэлі вось ужо некалькі гадоў як не даюць паўнавартасна пакатацца на лыжах і каньках. У гэтым жа годзе зіма сапраўдная — са снегападамі і маразамі. А таму на Бераставічыне не прамінулі скарыстацца багаццем снегу і правялі раённае спартыўнае свята «Бераставіцкая лыжня-2024». Раённыя спартыўныя спаборніцтвы адбыліся 23 студзеня каля ляснога масіва ля дзіцячага аздараўленчага лагера «Бераставіцкі».

Актыўны ўдзел у спаборніцтвах прыняла і каманда нашай арганізацыі.