19 жніўня 2022 года ў г.п. Бераставіца прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва «Кветкавыя фарбы «Дажынкі — 2022″» усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 13 прадпрыемстваў.

Конкурс складаўся з двух этапаў: першы этап — гэта тэарэтычны экзамен, і другі — выканання конкурснай работы, на якую адводзілася ўсім удзельнікам не больш за 3 гадзіны. Пасля чаго кожная каманда выконвала абарону сваёй кампазіцыі.

У першай групе прадпрыемстваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца ГУРСП «Гродназялёнбуд»;
2 месца Лідскае ГУП РУЖ;
3 месца КУП «Ваўкавыскае КХ».

У другой групе прадпрыемстваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца Астравецкае РУП ЖКГ; 2 месца Воранаўскае РУП ЖКГ;
3 месца Бераставіцкае РУП ЖКГ.

Таксама, згодна з палажэннем, узнагароджаны дадатковымі намінацыямі: — за лепшую кветкавую кампазіцыю — Мастоўскае РУП ЖКГ;
— за лепшае выкананне нацыянальнага каларыту — РУП «Скідзельская ЖКГ»;
— за лепшы асартымент расады — Навагрудскае РУП ЖКГ;
— за яркасць і смеласць прынятых рашэнняў — Шчучынскае РУП ЖКГ;
— за лепшае прадстаўленне кампазіцыі — Смаргонскае РУП ЖКГ;
— за арыгінальнасць ідэі — Карэліцкае РУП ЖКГ.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі, дыпломамі і грашовай прэміяй.

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры.