12 кастрычніка 2022 года на базе гасцініцы «Гроднатурыст» у Гродне прайшло ўшаноўванне шматдзетных маці і профактыву Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў да Дня маці.

Намеснік дырэктара па ідэалогіі нашай арганізацыі, член прафсаюза,    маці траіх выдатных дзяцей Модулева Вольга і старшыня прафкама Максімюк Алена прымалі віншаванні. 

Усім мамам, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве, былі ўручаны кветкі, падарункі, тур выхаднога дня ў санаторый «Нёман-72». У рамках акцыі «Павіншуем маму разам» усе ўдзельнікі маглі запоўніць і бясплатна адправіць віншавальныя паштоўкі сваім мамам.

Дарагія нашы жанчыны, мілыя калегі і проста выдатныя матулі, напярэдадні свята прыміце віншаванні і самыя шчырыя, найлепшыя пажаданні ад імя адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта Бераставіцкага РУП ЖКГ! Жадаем вам, каб шчасце вашых дзяцей было такім жа велізарным і цёплым, як вашы матчыны сэрцы. Няхай у вашай душы ніколі не будзе месца трывогам. Няхай у ёй жывуць толькі каханне і гонар за вашых хлопцаў. З Днём маці!


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by