У Бераставіцкім раёнам унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі тэхнічныя інспектары галіновых прафсаюзаў правялі маніторынг аховы працы.

Прафсаюзамі рэалізуецца комплекс мер па ажыццяўленню грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, накіраванага на прафілактыку вытворчага траўматызму, а таксама паляпшэнню ўмоў працы працуючых. Штогадовы маніторынг аховы працы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзіцца з мэтай удасканалення гэтай работы. У сераду, 26 кастрычніка, тэхнічныя інспектары працы абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў вывучылі сітуацыю на дванаццаці прадпрыемствах і ўстановах раёна.

Тэхнічныя інспектары працы праверылі выкананне тэхнікі бяспекі на аб’ектах, захаванне санітарна-бытавых умоў працы, стан працоўных месцаў, забеспячэнне неабходнымі інвентаром, спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны, утрыманне тэхнікі і падтрыманне парадку ў мехмайстэрнях і ў складскіх памяшканнях, працу кацельняў у ацяпляльны перыяд, вывучылі дакументацыю па гэтым пытанні.

Усе недахопы, выяўленыя тэхінспектарамі, будуць разгледжаны на пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры райвыканкаме.

Па матэрыялам http://www.beresta.by


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by