У раённым цэнтры г.п. Зэльва 17 чэрвеня прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва «Кветкавыя фарбы «Дажынкі-2023». Мерапрыемства прымеркавалі да Года міру і стварэння.

Каля 80 прафесіяналаў-азеляніцеляў з 16 РУП ЖКГ Гродзеншчыны на працягу дня стваралі кветкавыя і архітэктурныя кампазіцыі ў райцэнтры. Арганізатарамі конкурсу выступілі дзяржаўнае аб’яднанне «Жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці» і Гродзенская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Рабочыя зялёнага будаўніцтва на працягу 4 гадзін працавалі над сваімі кампазіцыямі.

Удзел у конкурсе брала таксама нашае прадпрыемства.

г.п. Бераставіца

Некаторыя кампазіцыі здзівілі і парадавалі арыгінальнасцю і якасцю выканання работ.

г. Навагрудак

г. Шчучын

г. Сморгонь

г. Слонім

г. Скідзель

г. Ліда

г. Ваўкавыск

Наша прадпрыемства ўзнагароджана дыпломам за лепшую якасць выканання работ.


Контакты

Юридический адрес: 231778, Гродненская область, г.п. Б.Берестовица, пер. Советский, 8

Телефон (приемная): 8015(11)70-775

Email: berestovica@gogkh.by