
12 верасня 2023 года ў г. Ліда ў ДУ «Палац культуры горада Ліды» дэлегацыя Бераставіцкага раёна, у склад якой уваходзіла намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Модулева Вольга Аляксандраўна, прыняла ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная», прымеркаванай да Дня народнага адзінства. У акцыі прынялі ўдзел спікеры і эксперты з г. Мінска, у тым ліку старшыня праўлення Беларускага таварыства «Веды» В.Гігін, А.Шпілеўская, А.Раманаў, А.Лук’янаў, В.Лісковіч.

