14 верасня ў Бераставіцкім РУП ЖКГ прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

З працоўным калектывам Бераставіцкага РУП ЖКГ сустрэліся члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы — намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага ГА «Белая Русь», першы намеснік старшыні праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства ўпраўлення Веданне» Святлана Вараніца і начальнік управлення дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Собаль, а таксама члены раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групы — намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука, пракурор Бераставіцкага раёна Вадзім Кажэцкі і старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання ДСНС і Еўропы.

На сустрэчах у працоўных калектывах вялося абмеркаванне такога паняцця, як «адзінства беларускага народа».

Размова ішла таксама аб актуальных для восеньскага сезона тэмах правільных паводзін у выпадку, калі чалавек заблудзіўся ў лесе, і падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Акрамя таго, супрацоўнікі РАНС заклікалі быць асцярожнымі пры курэнні і нагадалі аб тым, што непатушаная цыгарэта і курэнне ў нецвярозым выглядзе з’яўляюцца прычынай большасці пажараў.

У рамках АДІ важнае месца было адведзена тэме “Генацыд беларускага народа. Злачынства супраць жыцця».