Турзлёт сярод работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў
З 5 па 6 ліпеня 2024 года на турыстычнай базе «Хімік» Гродзенскага раёна ў в.Азёры Гродзенскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў арганізаваны VI абласны турыстычны злёт, прысвечаны «80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў». Усяго ў злёце бяруць удзел 18 каманд і больш за 300 турыстаў. Каманды спаборнічалі ў 10 заліковых відах спорту і 2 незаліковых. Удзел у турзлёце прыняла каманда і нашага прадпрыемства.





