З 5 па 6 ліпеня 2024 года на турыстычнай базе “Хімік” Гродзенскага раёна ў в.Азёры Гродзенскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў арганізаваны VI абласны турыстычны злёт, прысвечаны “80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў».
Усяго ў злёце бяруць удзел 18 каманд і больш за 300 турыстаў.
Каманды спаборнічалі ў 10 заліковых відах спорту і 2 незаліковых.
Удзел у турзлёце прыняла каманда і нашага прадпрыемства.