Электронныя звароты

Электронны зварот у Бераставіцкае раённае унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.

Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі: berestovica@gogkh.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.

Патрабаванні да электроннага звароту:

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, у абавязкова парадку павінен змяшчаць:

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;

– адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

– сутнасць звароту;

– адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць: 

поўнае найменне юрыдычнай асобы;

– месца знаходжання юрыдычнай асобы;

– сутнасць звароту;

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не ўтрымліваюць назвы і (або) адрасы арганізацыі або пасады і (або) прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў асобы, якім накіроўваецца зварот;
• не ўтрымліваюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялаў грамадзяніна, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання;
• прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялаў кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• не выкладзена сутнасць звароту; змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або па якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі. актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду;
• змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі зварот ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
• змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.