Posted on

Як не стаць «здабычай» ашуканца!

У 2024 годзе працягваюць рэгістравацца факты здзяйснення махлярстваў пад маркай аказання дапамогі сваякам, якія нібыта сталі вінаватымі ў здзяйсненні дарожна — транспартнага здарэння, і для пакрыцця шкоды альбо не прыцягнення іх да адказнасці неабходна перадаць буйную суму грошай.

Зламыснікі ажыццяўляюць званкі з дапамогай IP – тэлефаніі з абаненцкіх нумароў розных краін (Рэспубліка Малдова, Латвійская Рэспубліка, Літоўская рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Эстонская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія і інш.).

У большасці выпадкаў пацярпелымі ў выніку названых махлярстваў становяцца грамадзяне пажылога ўзросту, у першую чаргу жанчыны, якія не з’яўляюцца карыстальнікамі глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт або карыстаюцца ёй вельмі рэдка, што не дазваляе аператыўна інфармаваць іх аб тым, як засцерагчы сябе ад злачынных замахаў.

Варта адзначыць, што ў апошні час актуальная схема злачынцаў па завалоданні грашовымі сродкамі – падахвочванне (ад імя банкаўскага працаўніка або прадстаўніка праваахоўных органаў) ахвяры ўзяць крэдыт.

АУС Бераставіцкага райвыканкама просіць жыхароў раёна быць вельмі пільнымі. Калі вы сталі ахвярай падобных злачынстваў, абавязкова звяртайцеся з заявай у органы ўнутраных спраў. Бо сігнал, які паступіў у час, аб дзейнасці злачынцаў дапаможа праваахоўным органам хутчэй адшукаць іх і тым самым прадухіліць дзясяткі, а то і сотні новых злачынстваў.

Па ўсіх фактах здзейсненага (здзяйснянага) махлярства неадкладна ў любы час сутак паведамляйце ў дзяжурную частку органа ўнутраных спраў па тэлефонах 75938, 102.

Аддзел унутраных спраў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта