Posted on

Дзень прававой асветы

18 красавіка ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага прыёму грамадзян на базе Бераставіцкага РУП ЖКГ прайшоў дзень прававой асветы. З працоўным калектывам прадпрыемства сустрэлася галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Валянціна Таўрэль. У сваім выступленні Валянціна Станіславаўна азнаёміла прысутных з навінамі ў працоўным заканадаўстве, якія ўступілі ў сілу 1 студзеня гэтага года. Напрыканцы сустрэчы Валянціна Таўрэль і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Саннікава адказалі на пытанні прысутных.

Па матэрыялах Бераставіцкай газеты.