Posted on

Прафсаюзны справаздачна-выбарны сход

26.04.2024 года ў Бераставіцкім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі прайшоў справаздачна-выбарны сход.

У рабоце сходу прынялі ўдзел 127 работнікаў прадпрыемства, а таксама запрошаныя – старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Андрэй Кардаш і старшыня Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Саннікава.
У дакладах за 5-ці гадовы перыяд былі закрануты пытанні выканання калектыўнага дагавора, арганізацыі турыстычна-экскурсійнай работы, удзелу ў культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах і іншыя пытанні. Праца прафсаюзнага камітэта за перыяд з мая 2019 года па красавік 2024 года прызнана здавальняючай.

Па выніках галасавання:
– абраны новы склад прафсаюзнага камітэта ў колькасці 9 чалавек;
– прафсаюзны лідэр Алена Максімюк абрана на новы тэрмін.

Дырэктар прадпрыемства Сяргей Кірш распавёў аб працы прадпрыемства і аб планах і перспектывах развіцця супрацоўніцтва з прафсаюзам.

Андрэй Кардаш расказаў аб рабоце Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, падзякаваў прафсаюзнаму актыву за плённую працу, пажадаў новых поспехаў.

Святлана Саннікава станоўча ацаніла працу прафсаюзнага камітэта, пажадала захаваць традыцыі і ствараць новыя, сваімі дасягненнямі дзяліцца ў сацсетках Працягнуць Прафсаюзны справаздачна-выбарны сход

Posted on

Дзень прававой асветы

18 красавіка ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага прыёму грамадзян на базе Бераставіцкага РУП ЖКГ прайшоў дзень прававой асветы. З працоўным калектывам прадпрыемства сустрэлася галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага … Читать далее

Posted on

Аб адключэнні электраэнергіі

Паважаныя жыхары Бераставіцкага раёна!

У перыяд з 08.04.2024 г. па 12.04.2024 г. Бераставіцкім РЭС будуць праводзіцца адключэнні (чаканы час адключэння з 9.00 да 17.00) электрычнай энергіі ў наступных населеных пунктах Читать далее