Posted on

Да дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Дарагія работнікі і ветэраны Бераставіцкага РУП ЖКГ!

Штогод увесну, калі прырода ізноў ажывае і цешыць сваімі фарбамі, мы адзначаем дзень працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта прафесійнае свята тых, хто нясе цяжар адказнасці за забеспячэнне камфортных умоў жыцця людзей, стабільную і бесперабойную жыццядзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ, чысціню на вуліцах, у парках і скверах. Дабрабыт кожнай сям’і, цеплыня кожнага дома шмат у чым залежаць ад прафесіяналізму, працы і высокай асабістай адказнасці людзей, якія працуюць у гэтай сферы.

Многія работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прафесійнае свята сустракаюць на сваім рабочым месцы, выконваючы значную і адказную работу па аказанні неабходных паслуг. Дзякуй вам за цярпенне, а нярэдка і самаахвярнасць, за вашу гатоўнасць працаваць для людзей, за разуменне таго, што ад вас залежаць настрой грамадзян, іх душэўны спакой і раўнавага, жаданне жыць у родным раёне.

Сёння перад работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі стаяць найважнейшыя задачы — гэта павышэнне якасці і надзейнасці паслуг. Выбудоўванне партнёрскіх адносін са спажыўцамі. Прадпрыемства абсталёўваецца новымі высокаэфектыўнымі сістэмамі і электраабсталяваннем, маладымі адукаванымі спецыялістамі.

Асаблівую павагу і падзяку выказваем ветэранам Бераставіцкага РУП ЖКГ. Мы заўсёды памятаем і шануем людзей, чыімі працавітымі рукамі ўмацоўвалася і развівалася база нашага прадпрыемства.

Шчыра дзякуем усім работнікам прадпрыемства за добрасумленную працу. Ад усёй душы віншуем з прафесійным святам. Жадаем калектыву прафесійнага росту, плённай працы і паспяховага рашэння задач, якія стаяць перад галіной ЖКГ. А таксама невычэрпнай энергіі, аптымізму, моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і утульнасці ў доме, цудоўнага вясновага настрою. Няхай вас ніколі не пакідае пачуццё гонару за сваю прафесію – адну з самых патрэбных на зямлі.

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт.








Таксама ў гонар свята ў Бераставіцкім раённым доме культуры і адпачынку адбылося ўрачыстае мерапрыемства і святочны канцэрт. У рамках мерапрыемства былі ўзнагароджаны найлепшыя работнікі па выніках 2023 года. Падрабязней аб узнагародах вы можаце прачытаць на старонцы: “http://berjkh.by/be/onas-be/uznagarodzvanni/“.

Таксама ў гонар свята адбыўся святочны канцэрт у Бераставіцкім раённым доме культуры і адпачынку.
Фотаздымкі аб узнагароджваннях і святочным канцэрце можна паглядзець ў фотагалерэі.