Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў

ІНВЕСТУЙЦЕ Ў СЯБЕ, СВАЮ СЯМ’Ю, СВОЙ ДОМ

Зімой у хаце холадна, Радок за ацяпленне ў «жыроўцы» выглядае ўсё большым? Хацелася б плаціць толькі за тое цяпло, якое спажываеце ВЫ?

ВАЖНА:

  1. 50% усяго кошту плаціць дзяржава (льгота для ўсіх), 50% плацяць уласнікі жылых памяшканняў, але – у растэрміноўку на працягу 10 гадоў.
  2. Разлік у беларускіх рублях без індэксацыі і працэнтаў. Падпісваюцца адпаведныя дамовы.
  3. Гэта НЕ крэдыт і НЕ банкаўская растэрміноўка. Аплата прыраўноўваецца да камунальных плацяжоў.
  4. Для малазабяспечаных прадугледжаны льготы.
  5. Пры продажы кватэры абавязацельствы пераходзяць новаму ўладальніку.

    Для атрымання падрабязнай інфармацыі звяртайцеся ў абслуговую арганізацыю!

ВАЖНА!!! З 1 чэрвеня 2022 г. плануецца ПОЎНАЕ ПАКРЫЦЦЁ НАСЕЛЬНИЦТВАМ РАСХОДАЎза электраэнергію, спажываную на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання (за выключэннем ліфтаў), у шматкватэрных жылых дамах зыходзячы з паказанняў прыбора ўліку расходу электраэнергіі суразмерна агульнай плошчы прыналежных і (або) займаных жылых і (або) нежылых памяшканняў.

У цяперашні час пакрыццё ажыццяўляецца не вышэй за гранічна дапушчальны тарыф на кампенсацыю такіх расходаў у памеры 0,022 рубля на 1 кв.м (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2021 г. № 507) .