Posted on

Не будзь невідзімкай – засвяціся ў цемры!

27 верасня 2024 года пройдзе Адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Не будзь невідзімкай – засвяціся ў цемры!».

У гэты дзень будзе ажыццяўляцца прапаганда выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі коннага транспарту.

Бачнасць пры руху мае істотнае значэнне для бяспекі як рухаючыхся на аўтатранспарце, так і пешаходаў.

Пры выкарыстанні ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў, светлавых прыбораў у выглядзе фар або ліхтароў Вы дазваляеце кіроўцу надыходзячага транспартнага сродку своечасова заўважыць Вас і знізіць хуткасць руху ці проста аб’ехаць Вас.

Памятайце, для кіроўцы аўтамабіля, чалавек у цёмным адзенні прыкметны на адлегласці 25-30 метраў пры блізкім святле фар. Адзенне ж са светаадлюстроўваюшчыміся ўстаўкамі дазваляе заўважыць пешахода або веласіпедыста на адлегласці 130-140 метраў. Пры далёкім святле фар катафоты, бліскучыя флікеры свецяцца на адлегласці да 400 метраў. Чым больш святлоадбівальнікаў на вопратцы і рэчах чалавека, які ідзе ў прыцемках, тым больш прыкметным ён для вадзіцеляў, і тым меншая верагоднасць няшчаснага выпадку.

Флікеры лепш за ўсё насіць на шнурку, замацоўваць іх на куртцы, рукаве і на партфелі. У гэтым выпадку яны будуць бачныя і таму, хто едзе ззаду, і таму, хто рухаецца насустрач.

Паклапаціцеся аб бяспецы! Станьце прыкметнымі на дарозе!