19 жніўня 2022 года ў г.п. Бераставіца прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя фарбы “Дажынкі – 2022″” усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 13 прадпрыемстваў.
Конкурс складаўся з двух этапаў: першы этап – гэта тэарэтычны экзамен, і другі – выканання конкурснай работы, на якую адводзілася ўсім удзельнікам не больш за 3 гадзіны. Пасля чаго кожная каманда выконвала абарону сваёй кампазіцыі.

У першай групе прадпрыемстваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца ГУРСП “Гродназялёнбуд”;
2 месца Лідскае ГУП РУЖ;
3 месца КУП “Ваўкавыскае КХ”.



У другой групе прадпрыемстваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца Астравецкае РУП ЖКГ; 2 месца Воранаўскае РУП ЖКГ;
3 месца Бераставіцкае РУП ЖКГ.



Таксама, згодна з палажэннем, узнагароджаны дадатковымі намінацыямі: – за лепшую кветкавую кампазіцыю – Мастоўскае РУП ЖКГ;
– за лепшае выкананне нацыянальнага каларыту – РУП “Скідзельская ЖКГ”;
– за лепшы асартымент расады – Навагрудскае РУП ЖКГ;
– за яркасць і смеласць прынятых рашэнняў – Шчучынскае РУП ЖКГ;
– за лепшае прадстаўленне кампазіцыі – Смаргонскае РУП ЖКГ;
– за арыгінальнасць ідэі – Карэліцкае РУП ЖКГ.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі, дыпломамі і грашовай прэміяй.
Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры.