Posted on

Абласны турыстычны злёт

З 26 па 27 жніўня 2022 года на турыстычнай базе “Хімік” Гродзенскай раён в. Азёры быў арганізаваны і праведзены Гродзенскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў IV абласны турыстычны злёт, у якім прыняла ўдзел каманда нашага прадпрыемства. Усяго ў злёце прынялі ўдзел 15 каманд, у ліку якіх і каманда нашай арганізацыі.

 Каманды спаборнічалі ў 10 заліковых відах спорту і 2 незаліковых відах. Удзельнікі турыстычнага злёту здабывалі агонь, усталёўвалі намёт на час, пілавалі дровы пілой “Дружба”, рыхтавалі ежу на фінскай свечцы, стралялі з лука, гулялі ў петанк.