У Купалаўскім універсітэце прайшоў семінар для работнікаў сродкаў масавай інфармацыі і ідэалагічнага актыву вобласці на тэму “Блогінг: развіццё, магчымасці, перспектывы”.
У якасці спікераў выступалі выкладчыкі кафедры журналістыкі, прадстаўнікі медыя і арганізацый вобласці. У асноўным разглядалася пытанне месца і ролі дзяржаўных СМІ ў сетцы. Семінар праводзіўся ў рамках інавацыйнага медыйнага кластара. Гэта інструмент для абмену вопытам, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, укаранення навацыяй. Велізарную ролю ў яго працы адыгрывае правядзенне навуковых даследаванняў для аналізу актуальнага стану прэсы ў рэгіёне і фарміравання прагнозаў развіцця медыйных платформ.
Удзел у ім прыняла намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Модулева В.А.

