Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” у чацвёртую нядзелю сакавіка адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.У гэтым годзе свята выпадае на 26 сакавіка.З працай жыллёва-камунальных службаў кожны з нас сутыкаецца практычна штодзень.Менавіта яны добраўпарадкоўваюць і ўпрыгожваюць нашы населеныя пункты, ствараюць камфорт і ўтульнасць для іх жыхароў, нясуць адказнасць за чысціню і парадак на вуліцах без скідак на капрызы прыроды, поры года, святы і будні.Наша прадпрыемства аказвае ўвесь спектр жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і арганізацыям раёна.Адным з асноўных у структуры прадпрыемства з’яўляецца ўчастак ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак.Сіламі работнікаў гэтага ўчастка забяспечваецца бесперабойнае паступленне цяпла ў нашы дамы.На сённяшні дзень усе значныя населеныя пункты раёна забяспечаны цяплом нашай арганізацыі.Дзякуючы службе водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі насельніцтва забяспечваецца якаснай пітной вадой.Цяпер на тэрыторыі раёна прадаўжаецца рэалізацыя падпраграмы “Чыстая вада” праграмы “Камфортнае жыллё”.У рамках гэтай праграмы быў рэалізаваны праект будаўніцтва станцыі абезжалезвання і рэканструкцыі воданапорнай вежы ў аграгарадку Малая Бераставіца, які быў здадзены ў эксплуатацыю ў снежні 2022 года.Дзякуючы гэтаму жыхары вёсак Мураваны, Калеснікі і часткі Малой Бераставіцы атрымалі пітную ваду добрай якасці.Цяпер распрацоўваецца праект будаўніцтва артэзіянскай свідравіны, воданапорнай вежы, станцыі абезжалезвання з заменай часткі водаправодных сетак у вёсцы Паплаўцы.Акрамя гэтага, вядзецца праектаванне станцыі абезжалезвання і воданапорнай вежы ў аграгарадку Макараўцы, ідзе праектаванне рэканструкцыі каналізацыйна-помпавай станцыі ў Вялікай Бераставіцы.Таксама будзе рабіцца перадінвестыцыя на рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у Вялікай Бераставіцы, на будаўніцтва новай кацельні па вул.Савецкай, 12А ў райцэнтры і блочна-модульнай кацельні па зав.Савецкі, 7. Ну а найбольш маштабным стане праект па замене водаправодных сетак у аграгарадку Пагранічны.Мінулы год стаў сур’ёзным іспытам на прафесіяналізм для нашых працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бо ім неабходна было падрыхтаваць райцэнтр да прыёму абласных Дажынак.Найбольшая нагрузка лягла на рамонтна-будаўнічы ўчастак, жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак, водаправодна-каналізацыйную гаспадарку і ўчастак добраўпарадкавання, саначысткі і азелянення.Напрыклад, рамонтна-будаўнічы ўчастак, які ўзначальвае Аляксандр Марук, да абласнога свята правёў рэканструкцыю больш як 30 аб’ектаў у Вялікай Бераставіцы.Цяпер яго работнікі працягваюць рэканструкцыю інтэрната, размешчанага па завулку Савецкі, 1 у райцэнтры.Неабходна таксама адзначыць, што на прадпрыемстве створана і эфектыўна функцыянуе структурнае падраздзяленне па рабоце з кліентамі і сэрвіс 115. Аператарамі дыспетчарскай службы прымаюцца заяўкі спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг з усяго раёна, а іх у Бераставіцкага РУП ЖКГ каля 8 тысяч.Напрыклад, за мінулы год паступіла 4074 заяўкі, усе яны былі выкананы.Служба 115 для выканання заявак, якія паступілі, актыўна ўзаемадзейнічае з усімі структурнымі падраздзяленнямі прадпрыемства, і львіная доля работ па выкананні заявак ляжыць на жыллёва-эксплуатацыйным участку.Напярэдадні прафесійнага свята хочацца падзякаваць за работу ўсяму калектыву прадпрыемства, пажадаць усім здароўя, дабрабыту, цяпла і разумення ў сем’ях.Абслугоўванне насельніцтва – нялёгкая праца, таму жадаем усім таксама цярпення і пабольш пазітыву.
Адрас:
231778, Гродзенская вобласть, г.п.Б.Бераставіца, зав. Савецкі,8 Тэлефон: (801511)-70775 Часы працы:
Панядзелак—пятніца: 8:00–13:00, 13:00–17:00
Субота і нядзеля: Выхадны Дыспетчар:
Штодзённа з 7:00 да 23:00
Адзіны нумар: 115