Урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адбыліся 24 сакавіка ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
Словы падзякі работнікам Бераставіцкага РУП ЖКГ за старанную працу, добрасумленнае стаўленне да справы і заслужаныя ўзнагароды ад Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза МПіКБП, Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў, Бераставіцкага РУП ЖКГ атрымалі 88 работнікаў прадпрыемства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Бераставіцкага РВК Гузарэвіч Валянцін Пятровіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Мышка Уладзімір Уладзіміравіч. З прафесійных святаў калектыў павіншаваў дырэктар Сяргей Уладзіміравіч Кірш.