Posted on

Вакцынацыя – самая надзейная абарона!

Грып – вострая вірусная інфекцыя, якая перадаецца паветрана-кропельным шляхам, з вострым пачаткам, ліхаманкай 38 ° C і вышэй, агульнай інтаксікацыяй і паразай дыхальных шляхоў. Да грыпу успрымальныя людзі ўсіх узростаў, асабліва цяжка грып пераносяць людзі, якія пакутуюць ад хранічнай паталогіяй, людзі старэйшага і пажылога ўзросту. Маленькія дзеці часцей пераносяць захворванне ў цяжэйшай форме і могуць заразіць іншых.

Вакцынацыя – гэта адзіны спецыфічны і таму самы эфектыўны шлях прафілактыкі грыпу і яго ўскладненняў! Вакцынацыя супраць грыпу рэкамендавана ўсім людзям, пачынаючы з 6 месяцаў жыцця (пры адсутнасці супрацьпаказанняў).

Кастрычнік і лістапад – лепшы час вакцынацыі з-за таго, каб паспеў выпрацавацца імунітэт, які абароніць на працягу ўсяго сезону грыпу.

31.10.2023 работнікамі Бераставіцкай ЦРБ у Бераставіцкім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі прайшла кампанія па вакцынацыі супраць грыпу.