Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада ўказы нумар 367 “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і нумар 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.
Гэтымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання – 4 красавіка 2024 года.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Адрас:
231778, Гродзенская вобласть, г.п.Б.Бераставіца, зав. Савецкі,8 Тэлефон: (801511)-70775 Часы працы:
Панядзелак—пятніца: 8:00–13:00, 13:00–17:00
Субота і нядзеля: Выхадны Дыспетчар:
Штодзённа з 7:00 да 23:00
Адзіны нумар: 115