14 верасня на Бераставічыне прайшоў лёгкаатлетычны масавы забег «У адзінстве наша сіла!», прысвечаны надыходзячаму Дню народнага адзінства. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі працоўных калектываў раённых арганізацый, навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, школьнікі, а таксама аматары бегу і прыхільнікі здаровага ладу жыцця. Удзельнікі адзінай калонай, упрыгожанай беларускай сімволікай, прабеглі ад плошчы Ратушнай да гарадскога стадыёна.
Удзел у забегу бралі і прадстаўнікі нашай арганізацыі: Вольга Модулева, Яўген Сушко і Валерыя Чыбісава.
Па матэрыялах Бераставіцкай газеты.