
У 1992 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН дзень 3 снежня абвешчаны Міжнародным днём інвалідаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне гэты дзень аб’яўлены Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – заінсталяванне правоў інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем інвалідаў.
Сацыяльная абарона людзей з інваліднасцю з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне іх роўнасці і паўнапраўны ўдзел у жыцці грамадства.
У свеце пражывае прыкладна адзін мільярд інвалідаў (гэта каля 15% насельніцтва свету), і ўсе яны сутыкаюцца з фізічнымі, сацыяльна-эканамічнымі і паводніцкімі бар’ерамі, якія выключаюць іх з поўнамаштабнага, эфектыўнага і раўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Па дадзеных ААН, яны складаюць непрапарцыйна вялікую долю найбяднейшай часткі насельніцтва свету, а таксама ў іх адсутнічае роўны доступ да асноўных рэсурсаў, такіх як адукацыя, занятасць, ахова здароўя і сістэма сацыяльнай і прававой падтрымкі.
Таму правядзенне 3 снежня Міжнароднага дня інвалідаў накіравана на прыцягненне ўвагі да праблем інвалідаў, абарону іх годнасці, правоў і дабрабыту, на прыцягненне ўвагі грамадства да пераваг, якое яно атрымлівае ад удзелу інвалідаў у палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці.
Мэты, дзеля якіх гэты дзень быў абвешчаны, – поўнае і роўнае захаванне правоў чалавека і ўдзел інвалідаў у жыцці грамадства.