Posted on

Будні ўчастка «Добраўпарадкаванне, саначыстка і азеляненне»

Круглы год работнікі ўчастка «Добраўпарадкаванне, саначыстка і азеляненне» Бераставіцкага РУП ЖКГ сочаць за парадкам і чысцінёй на вуліцах раённага цэнтра. Увесну і ўлетку на першым плане падкошванне тэрыторый, пасадка і догляд за кветкамі, а восенню – уборка апалай ліствы. Знешні выгляд вуліц нашых населеных пунктаў напрамую залежыць ад працы дадзенага ўчастку.

20.09.2023 работнікамі ўчастка «Добраўпарадкаванне, саначыстка і азеляненне» вяліся работы па высадцы кампенсацыйных насаджэнняў па вул.Леніна ў г.п.Бераставіца.

Штогод работнікі ЖКГ робяць ямачны рамонт вуліц райцэнтра і аграгарадкоў. На сённяшні дзень вядзецца рамонт дарог па вуліцах у г.п.Бераставіца: вул.Дзяржынскага, вул.Заслонава, вул.Пушкіна, вул.Камсамольская, , вул.Маладзёжная; аг.Стары Дварэц, аг.Алекшыцы, аг.Малая Бераставіца, аг.Пагранічны. Падраднай арганізацыяй завершаны работы па ўладкаванні асфальтабетоннага пакрыцця па вул.Чкалава, вядуцца работы па вул.1Мая, вул.Гагарына ў райцэнтры.

Асабістая ўвага надаецца нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Па плане на 2023 год неабходна нарыхтаваць: пластыка – 25 тон, паперы і кардона – 28 тон, шклабою – 95 тон, адходаў бытавой тэхнікі – 10 тон. Сабраныя другасныя матэрыяльныя рэсурсы паступаюць на дасарціроўку ў аг.Малая Бераставіца, пасля чаго прэсуюцца і транспартуюцца на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Для вывазу цвёрдых камунальных адходаў задзейнічаны 3 смеццявозы. У шматкватэрнай жылой забудове вываз адходаў ажыццяўляецца 3 разы на тыдзень, у прыватным сектары і аграгарадках – 2 разы, у вёсках – 1 раз. На балансе прадпрыемства ёсць адзін палігон у в. Кулі для цвёрдых камунальных адходаў.

На пастаяннай аснове вядуцца работы па замене і рамонце кантэйнераў і кантэйнерных пляцовак для збору цвёрдых камунальных адходаў.