
28 чэрвеня на Гродзеншчыне прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод санітарных дружын, удзельнікамі якіх стала санітарная дружына Бераставіцкага РУП ЖКГ, якая заняла 1 месца ў раённых спаборніцтвах.
Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы і ўключалі ў сябе праверку табельнага абсталявання, работу ў ачагу камбінаванага, хімічнага паражэння, у ачагу інфекцыйнага захворвання, а таксама спаборніцтвы на лепшага камандзіра.
Каманда нашага прадпрыемства годна абараніла гонар Бераставіцкага раёна.


