14 верасня ў Бераставіцкім РУП ЖКГ прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
З працоўным калектывам Бераставіцкага РУП ЖКГ сустрэліся члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы – намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага ГА “Белая Русь”, першы намеснік старшыні праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства ўпраўлення Веданне” Святлана Вараніца і начальнік управлення дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Собаль, а таксама члены раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групы – намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука, пракурор Бераставіцкага раёна Вадзім Кажэцкі і старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання ДСНС і Еўропы.
На сустрэчах у працоўных калектывах вялося абмеркаванне такога паняцця, як “адзінства беларускага народа”.
Размова ішла таксама аб актуальных для восеньскага сезона тэмах правільных паводзін у выпадку, калі чалавек заблудзіўся ў лесе, і падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Акрамя таго, супрацоўнікі РАНС заклікалі быць асцярожнымі пры курэнні і нагадалі аб тым, што непатушаная цыгарэта і курэнне ў нецвярозым выглядзе з’яўляюцца прычынай большасці пажараў.
У рамках АДІ важнае месца было адведзена тэме “Генацыд беларускага народа. Злачынства супраць жыцця».