Posted on

Экскурсія ў Белавежскую пушчу

Работнікі Бераставіцкага РУП ЖКГ, якія любяць падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя куткі прыроды, бавіць вольны час з карысцю для здароўя, хто цікавіцца падзеямі мінулага, разам са сваімі дзецьмі наведалі Белавежскую пушчу, якая дала цудоўную магчымасць незабыўнага адпачынку.

Ажыўшай казкай Белавежскай пушчы з’яўляецца «Сядзіба беларускага Дзеда Мароза», дзе ўдзельнікі экскурсіі акунуліся ў чароўны свет, створанай людскімі рукамі. Дзед Мароз са Снягуркай, маці Зіма і іншыя персанажы гасцінна сустракалі нашых работнікаў і іх дзетак.

У вялікую Бераставіцу ўсе прывезлі падарункі ад Дзеда Мароза, сувеніры і выдатны настрой!