Posted on

Удзел у рэспубліканскай акцыі

12 верасня 2023 года ў г. Ліда ў ДУ “Палац культуры горада Ліды” дэлегацыя Бераставіцкага раёна, у склад якой уваходзіла намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Модулева Вольга Аляксандраўна, прыняла ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства. У акцыі прынялі ўдзел спікеры і эксперты з г. Мінска, у тым ліку старшыня праўлення Беларускага таварыства “Веды” В.Гігін, А.Шпілеўская, А.Раманаў, А.Лук’янаў, В.Лісковіч.