
У святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Бераставіцкае РУП ЖКГ прыняло самы актыўны ўдзел.
У час урачыстага мітынгу адбылося ўшаноўванне лепшых па прафесіі, занесеных на раённую дошку гонару, сярод якіх вадзіцель участка “Аўтатранспарт” нашай арганізацыі Баярчук Аляксандр Іванавіч.
Завяршылася свята рэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам» і святочным салютам.

