Паважаныя работнікі прадпрыемства! Віншуем Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Ад Вашай працы, прафесіяналізму і адказнасці залежаць камфорт, дабрабыт жыхароў раёна, а ў канчатковым выніку, – якасць жыцця нашых грамадзян. Дзякуючы напружанай працы, адказнасці за даручаную справу, высокаму прафесіяналізму работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў нашых дамах светла і цёпла, цешаць чысцінёй вуліцы і скверы.
Працоўная дзейнасць работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі патрабуе не толькі ведаў, уменняў, але і самааддачы, цярпення, умення знайсці падыход да кожнага кліента. Ад Вашага прафесіяналізму, якасці паслуг, душэўнага цяпла шмат у чым залежыць настрой людзей, дабрабыт і ўмовы іх жыцця.
Прыміце шчырую падзяку за вашу працу.
Жадаем вам мірнага неба, як мага больш яркіх імгненняў, запамінальных падзей і сонечных дзён. Дужага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, дабрабыту вам і вашым сем’ям!