Экскурсія па маршруце парк інтэрактыўнай, сярэднявечнай гісторыі “Вялікае княства Сула – музейны комплекс “Дукорскі маёнтак” прайшла 14 верасня для работнікаў членаў прафсаюза Бераставіцкага РУП ЖКГ.
Падчас анімацыйнай экскурсіі ў Суле адбылася ўрачыстая сустрэча каля брамы з музыкамі, катанне на дракары па рацэ Сула, наведванне анімацыйных пляцовак, дэманстрацыя кавальскай справы і працы за ганчарным кругам, наведванне бровара з дэгустацыяй элітнага напою “Старка Запольскага”, катанне .
На тэрыторыі Дукорскага маёнтка зазірнулі ў перавернуты дом і наведалі выставу рэтра аўтамабіляў.
Мора станоўчых эмоцый, выдатных уражанняў і класных фатаграфій засталося на памяць ад захапляльнага, сонечнага падарожжа па любімай Беларусі.