Акцыя Гадзіна Зямлі, створаная сусветным фондам дзікай прыроды, у 2023 годзе адбудзецца 25 сакавіка. У гэты дзень на адну гадзіну – з 20.30 да 21.30 – выключаецца святло ў знак прыцягнення ўвагі да экалагічных праблем нашай планеты.

Гадзіна Зямлі – гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 15-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.
Штогод у Гадзіну Зямлі ва ўсіх краінах і гарадах-удзельніках выключаецца падсветка помнікаў, устаноў і іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у акцыі. Любы чалавек можа стаць удзельнікам — для гэтага трэба таксама выключыць электрычнасць у сваёй хаце ці кватэры на адну гадзіну, у знак неабыякавых адносін да рэсурсаў Зямлі.
Як яшчэ вы можаце дапамагчы планеце
1. Правільна выкідвайце смецце. Сартуйце ўсе бытавыя адходы, каб іх лягчэй было перапрацаваць. Даведайцеся аб бліжэйшых пунктах прыёму батарэек і ртутных лямпаў, не выкідвайце іх у звычайнае смецце, інакш яны апынуцца на сметніку і будуць раскладацца доўгія гады, атручваючы зямлю. Да таксічных адходаў таксама адносяцца фарба, машыннае масла і многія іншыя, якія трэба правільна ўтылізаваць на спецыяльных палігонах.
2. Беражыце ваду. Выключайце ваду, калі мыеце посуд, чысціце зубы, праверце, ці няма ў вас працёкаў, заменіце старую сантэхніку і выкарыстоўвайце посудамыйныя і пральныя машыны толькі пры поўнай іх загрузцы, пазбягаючы пустой траты такога важнага рэсурсу.
3. Заменіце аўтамабіль веласіпедам. Бо выхлапы забруджваюць паветра. Чым менш вы будзеце перасоўвацца на аўтамабілі, тым больш вы дапаможаце навакольнаму асяроддзю. Да таго ж язда на ровары станоўча ўплывае на здароўе.
4. Адмоўцеся ад таксічнай бытавой хіміі. Яна дрэнна змываецца і пападае ў глебу, застаючыся там на доўгія гады, атручваючы яе, уплываючы на паніжэнне развіцця флоры і фауны. Знайдзіце альтэрнатыву папулярным сродкам з больш бяспечных кампанентаў, вырабляйце касметыку самастойна з натуральных інгрэдыентаў, а ад пустазелля пазбаўляецеся старым правераным спосабам, не выкарыстоўваючы апырсквальнікі з пестыцыдамі.
5. Змагайцеся з пластыкам. Не купляйце кожны раз пакеты ў супермаркеце, хадзіце са сваёй торбай з натуральных матэрыялаў. Не карыстайцеся аднаразовым пластыкавым посудам. У некаторых краінах разгарнулі сапраўдную барацьбу з пластыкам і ўвялі забароны на выкарыстанне пакетаў. Самая вялікая частка выкіданага намі смецця – упакоўка, таму старайцеся купляць тавары, спакаваныя ў простыя аднаслаёвыя ўпакоўкі, а яшчэ лепш прытрымвайцеся пакупак у крамах, дзе ўсе тавары можна пакласці ў сваю шматразовую тару, тым самым скараціўшы колькасць выкідваемай ўпакоўкі да мінімуму. >
6. Дапамагайце прыродзе. Садзіце дрэвы, папярэджвайце вандалізм у адносінах да прыроды, удзельнічайце ў якасці валанцёра ў экалагічных акцыях, прыбірайце за сабой смецце пасля адпачынку, вучыце дзяцей беражліваму стаўленню да рэсурсаў планеты. Калі кожны зразумее сваю адказнасць перад будучыняй Зямлі, толькі тады мы зможам дапамагчы прыродзе, разам пачаўшы змагацца з праблемамі, якія зараз толькі ўзрастаюць.