Posted on

“Кветкавыя фарбы “Дажынкі – 2024”

14 чэрвеня 2024 года ў г.Масты прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя фарбы “Дажынкі – 2024″”. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 15 прадпрыемстваў.

Конкурс складаўся з двух этапаў. Першы этап – гэта тэарэтычны экзамен і другі – выканання конкурснай работы, на якую адводзілася ўсім удзельнікам не больш за 3 гадзіны, пасля чаго кожная каманда выконвала абарону сваёй кампазіцыі. Каманды былі разбіты на тры падгрупы – у залежнасці ад колькасці працуючых на прадпрыемстве (да 300, да 600 і звыш 600 работнікаў).

У выніку напружанай працы ўдзельнікаў конкурсу і рашэння камісіі ў першай групе прадпрыемстваў 1 месца заваявала Бераставіцкае РУП ЖКГ.