10 верасня 2022 г. першаснай прафсаюзнай арганізацыяй сумесна з адміністрацыяй Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі была арганізавана турыстычная паездка па маршруце гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», дзе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня танкіста.

Удзельнікам экскурсіі была прадстаўлена канцэртная праграма “Заслужанага калектыву” Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Спецыялісты-кінолагі кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044 зладзілі паказальныя выступленні.
Асноўным мерапрыемствам свята стала ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Аперацыя «Баграціён».
Напрыканцы свята-катання на верталёце Мі-2, на танку ПТ-76 і БМП-1.
