У перыяд з 1 па 30 лістапада 2022 года ў Бераставіцкім РУП ЖКГ праводзіцца месячнік прыёму ртуці і ртуцезмяшчальных адходаў ад насельніцтва, у адпаведнасці з пунктам 2.11 «Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскай вобласці на 2022 год».
У перыяд месячніка, Бераставіцкае РУП ЖКГ будзе прымаць ад насельніцтва толькі адпрацаваўшыя ртуцезмяшчальныя лямпы па адрасу:г.п.Бераставіца, зав.Савецкі, 8.
Тэлефон для даведак: 8 (01511) 7 31 69.