У нумарр:
📍Дэманстрацыя вынікаў
Выязная калегія Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі пачалася з адкрыцця рэгіянальнага палігона ў в. Салаўе Аршанскага раёна, што стала лепшай ілюстрацыяй да вынікаў дзейнасці галіны.
📍Кагенерацыйныя ўстаноўкі. Паўтарэнне пройдзенага
Запуск у эксплуатацыю Беларускай АЭС унёс свае карэктывы, і сёння большасць кагенерацыйных установак засталася не пры справе. Ці можа дарагое абсталяванне сёння заставацца эканамічна эфектыўным?
📍Капітальны рамонт: якім ён можа быць?
Што, калі пайсці не па плане і зрабіць капітальны рамонт, не прывязваючыся да традыцыйнага, стварыўшы ўзор гарадскога асяроддзя, якое аб’ядноўвае агульную інфраструктуру і маленькую індывідуальную жыццёвую прастору кожнага жыхара дома?
“Жыві Як Гаспадар” – штомесячны ілюстраваны часопіс, які асвятляе дзейнасць прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
📬Падпісацца на часопіс можна тут (https://gkhmag.by/podpiska)