Posted on

Аб прафсаюзнай справаздачна-выбарнай канферэнцыі

У Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў 11.11.2024 г. адбылася XXIV справаздачна-выбарная канферэнцыя, на якой падвялі вынікі працы за 5 гадоў.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 130 чалавек. У ліку дэлегатаў, прадстаўнікоў прафсаюзнага актыву, кіраўнікоў і ветэранаў прафсаюзнага руху ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар Бераставіцкага РУП ЖКГ Сяргей Кірш і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Алена Максімюк.

Праца Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў за мінулыя пяць гадоў адобрана. Аднагалосна на новы тэрмін старшынёй быў пераабраны Андрэй Кардаш, у новым складзе сфарміраваны кіруючыя органы – абласны камітэт і яго прэзідыум, а таксама рэвізійная камісія.

Ізноў абранага прафсаюзнага лідэра павіншавалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец і старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч.

Прафактывісты, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух, былі ўзнагароджаны медалямі, ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі.