
У Вялікай Бераставіцы прайшоў семінар «Аб падрыхтоўцы спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц да працы ў асенне-зімовы перыяд 2024/2025 гг.»
45 удзельнікаў семінара, сярод якіх кіраўнікі арганізацый раёна, галоўныя інжынеры, энергетыкі, адказныя за электра- і цеплавую гаспадарку азнаёміліся з дзейнасцю аб’ектаў Бераставіцкага РУП ЖЖК.
Аб падрыхтоўцы электра-цеплаўстановак аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з наведваннем жылых дамоў у г.п.Бераставіца, па вул. Леніна, 34, вул.Леніна, 34а, вул.Гагарына, 5-5а, цэнтральнай кацельні, ЦТП па вул.Леніна, кацельні ачышчальных збудаванняў расказалі дырэктар Бераставіцкага РУП ЖКГ Кірш С.В., намеснік дырэктара Сінкевіч Ю.Р., начальнік ЖЭУ Сайко А.Р., начальнік УОКіТС Мармыш Ю.К.
![]() |
![]() |
Аб падрыхтоўцы спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2024/2025 гг. расказала начальнік Бераставіцкай РЭГІ Лукашэвіч Н.У.
Асноўныя парушэнні, якія выяўляюцца пры абследаванні цеплаўстановак і цепласетак, электраўстановак жылых і грамадскіх будынкаў спажыўцоў пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду, патрабаванні да афармлення тэхнічнай дакументацыі пералічылі інспектары Бераставіцкай РЭГІ Тюшкевіч А.А., Даўгучыц А.У.
![]() |
![]() |