Posted on

Раённая спартакіяда

29 красавіка каманда спартсменаў нашай арганізацыі прыняла ўдзел у раённай спартакіядзе сярод 13 працоўных калектываў арганізацый па летніх відах спорту, прысвечанай Дню працы, у рамках Года міру і стварэння. Каманды спаборнічалі ў такіх відах спорту як трохбор’е па лёгкай атлетыцы (бег 100 м і 800 м у мужчын, 100 м і 400 м у жанчын, скачкі ў даўжыню з месца), гіравы спорт у розных вагавых катэгорыях, дартс, лёгкаатлетычная эстафета 400 м і перацягванне каната.

У спаборніцтве па перацягванню каната мы занялі 2-е месца.

Дзякуй усім удзельнікам! Жадаем новых поспехаў і перамог!!!